Даведайцеся, што такое Сахаджа Ёга, і эксперыментуйце з Самарэалізацыяй!
Сахаджа Ёга – гэта сістэма, з дапамогай якой вы спантанна атрымліваеце сваю Самарэалізацыю, сваё самапазнанне, праз тое, што адбываецца ўнутры вас. У трохкутнай косці, якая называецца крыжам (сакрум), што азначае «свяшчэнны», знаходзіцца сіла, якая падымаецца і пранізвае вобласць вашага цемечка, якое было мяккай косцю ў дзяцінстве, і затым на вашай цэнтральнай нервовай сістэме вы можаце адчуць калектыўную свядомасць. Праяўляецца новае вымярэнне. – Шры Матаджы, Лондан, 30 ліпеня 1989 г.
Усе веды, даступныя на гэтым сайце, могуць быць належным чынам зразуметыя толькі пасля досведу Самарэалізыцыі, як паказана ў відэа ніжэй. Гэта не веды, якія трэба вывучаць ці аналізаваць разумова, гэта не тое, што вы вывучалі дагэтуль. Гэта ж веды, што правяраюцца праз канкрэтны досвед новага ўсведамлення.
Гэта веды, якія становяцца часткай вашай свядомасці, калі вы выходзіце за межы разумовай дзейнасці і ўваходзіце ў бяздумную ўсвядомленасць (усведамленне без думак). Гэта магчыма дзякуючы ўзняццю Кундаліні, бо яна злучае вас з крыніцай, якая стварыла ўсё, і з вашым Духам, які з'яўляецца сутнасцю вашага быцця.
Затым, праз практыку медытацыі Сахаджа Ёгі, вы зможаце павольна і ўстойліва збалансаваць сябе, усталяваць унутраны спакой і развіць разуменне і здольнасць выкарыстоўваць гэтае новае ўсведамленне і новыя веды пра сябе і пра стварэнне. Тады вы будзеце ўсё больш і больш праяўляць якасці рэалізаванай душы і адчуваць у сваіх руках і на сваёй нервовай сістэме праяўленне ўсюдыіснай сілы Бога.
Гэтыя веды звязаны з тонкай сістэмай (гл. відэа на галоўнай старонцы), вядомай спрадвеку, але не лёгкадаступнай для нашага ўсведамлення да з'яўлення Сахаджа Ёгі.